Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падарункі, пачастункі


Антоніё Паалеці, «Вэнэцыянскія дзеці»
Антоніё Паалеці, «Вэнэцыянскія дзеці»

…Ты вельмі любіш, калі да нас прыходзяць госьці. Ужо з раніцы так хітранька ўсьміхаесься нам, бачачы нашы падрыхтаваньні. Бо ведаеш, што цябе абавязкова прынясуць падарункі. Напрыклад, твой любімы паветраны шарык (а якое ж безь яго сьвята?), ці кніжачку з добрымі вершыкамі і прыгожымі малюнкамі, а можа нават і цацку-чарапаху (лепш, вядома, жывую…), зь якой ты так апантана гулялася са сваёй сяброўкай у двары! А бабулі (гэх, гэтыя бабулі!) цішком дадуць нават прыхаваную цукерачку. А мы з тваёй маці зробім выгляд, што нічога ня ўбачылі.

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG