Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску не дазволілі пікет супраць вайсковых вучэньняў


Пасольства Расеі ў Менску
Пасольства Расеі ў Менску

Менгарвыканкам забараніў пікет супраць вайсковых вучэньняў «Захад-2017», які плянавалася правесьці 27 ліпеня насупраць амбасады Расеі.

Заяўку падаваў кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч. Гарадзкія ўлады спаслаліся на тое, што ў пададзенай заяўцы нібыта «немагчыма вызначыць канкрэтнае месца правядзеньня масавага мерапрыемства».

Таксама ў заплянаваным месцы правядзеньня пікету «заплянаванае правядзеньне рамонтных працаў абʼектаў вулічнага асьвятленьня, якія адносяцца да катэгорыі небясьпечынх».

Рашэньне пра забарону пікету, хоць і датаванае 21 ліпеня, было ўручанае заяўніку толькі 25 ліпеня пасьля шматлікіх запытаў у Менгарвыканкам.

«Такім чынам, улады ў чарговы раз парушылі патрабаваньне закона аб разглядзе заяваў аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў не пазьней чым за пяць дзён да меркаванай даты правядзеньня», — адзначылі ў Партыі БНФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG