Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нас ластаўкі жылі ў хляве, дзе стаяла карова. Ранкам, калі карову выганялі на пашу, птушкі выляталі і хлеў потым быў да вечара адчынены для іх. Мне, малому, карцела дастаць з гнязда птушанят, але, калі я даведаўся ад бацькі, што там, дзе жывуць ластаўкі, ніколі маланка нічога не падпаліць, я пазбыўся свайго жаданьня. І ўжо ўсё лета сачыў, каб дзьверы ў хлеў былі з раніцы да вечара адчыненыя для ластавак.

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG