Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмаўляе сваё ўмяшаньне ў выбары ў ЗША


Пасольства Ўкраіны ў Вашынгтоне.
Пасольства Ўкраіны ў Вашынгтоне.

Пасольства Ўкраіны ў Вашынгтоне адпрэчыла абвінавачаньне ў падтрымку кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан падчас прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў 2016 годзе.

«Урад Украіны не дапамагаў ніводнаму з кандыдатаў», — гаворыцца ў паведамленьні ў твітэры амбасады.

Раней Дональд Трамп у твітэры заявіў, што генэральнаму пракурору Джэфу Сэшнсу варта расьсьледаваць дзеяньні Ўкраіны, якая, на думку амэрыканскага прэзыдэнта, падтрымлівала Клінтан.

Два тыдні таму кандыдат на пасаду дырэктара ФБР Крыстафэр Рэй выказаў гатоўнасьць вывучыць магчымае ўкраінскае ўмяшаньне ў перадвыбарчую кампанію ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG