Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гены, дзеці, аборт


Фрэнк Гол, «Яе першынец» (1876)
Фрэнк Гол, «Яе першынец» (1876)

— Ты позорышчэ, ты робыла аборта, вжэ ўсэ сыло про гэтэ кажэ!

Дачка-адзінаццаціклясьніца паглядзела на маці і была вельмі зьдзіўленая такой грубасьцю. Падчас наведваньня акушэра ў тутэйшым вясковым шпіталі яна трымалася за жывот, бо ён сапраўды балеў. У чарзе было шмат дарослых, «бабэй», аднаклясьнікаў.

Маці накрычала на сваю дачку, бо верыла абсалютна ўсім плёткам вакол, без аніякіх распытваньняў у яе. Яна нават і не зьбіралася ў гэтым сумнявацца.

Нядоўга думаючы, дачка адказала:

— Я б ныколы нэ забыла рыдну дытыну. Колы ты вірыш, шчо я могу таке, то скажы: кілька ў мынэ могло шчэ буты сыстёр да братэй?

Нік П.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG