Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надпіс на асфальце


Мэры Кэсат, «Купаньне дзіцяці» (1893)
Мэры Кэсат, «Купаньне дзіцяці» (1893)

У апошнi час часьцяком можна сустрэць надпiсы вялiкiмi лiтарамi на асфальце каля жылых будынкаў прыкладна аднаго зьместу: «Каця (альбо іншае iмя дзяўчыны)! Я цябе вельмi кахаю!». Гэтыя надпiсы сталi ўжо неад’емнай часткай гарадзкога краявiду i на iх мала хто зьвяртае ўвагу. Але аднойчы я спынілася i асьцярожна абышла надпiс, прайсьцi па якому было немагчыма. На асфальце вялiкiмi жоўтымi лiтарамi сьвяцiлася: «Мама! Прабач! Я цябе вельмi люблю!». Я заўважыла, што i іншыя людзi таксама старанна абыходзiлi гэты надпiс. I на iх тварах былi цёплыя усьмешкi. Гэта было самае уражлiвае прабачэньне, якое мне давялося сустрэць.

Элеанора Капітонава

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG