Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анджэй Дуда наклаў вэта на законы аб рэформе судовай сыстэмы, якія выклікалі пратэсты ў краіне


Прэзыдэнт Польшчы заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што накладзе вэта на два законы аб рэформе судовай сыстэмы.

Гаворка ідзе пра законапраект аб Вярхоўным судзе і Дзяржаўнай судовай радзе.

- Як прэзыдэнт я адчуваю ў душы, што гэтая рэформа не павялічыць адчуваньня бясьпекі. Рашэньне я прыняў хутка, - заявіў Дуда.

Ужо амаль тыдзень дзясяткі тысяч людзей па ўсёй Польшчы пратэстуюць супраць новых законаў аб судовай сыстэме. Удзельнікі дэманстрацый заяўляюць, што кіроўная партыя «Права і Справядлівасьць» парушае Канстытуцыю. Згодна з новымі правіламі міністар юстыцыі атрымае права адпраўляць у адстаўку ўсіх судзьдзяў Вярхоўнага суду Польшчы і прызначыць новых.

Закон, сярод іншага, прадугледжвае вызваленьне ад пасадаў судзьдзяў Вярхоўнага суду, за выключэньнем тых, якіх прызначыў прэзыдэнт, і дае прэзыдэнту права кіраваць дзейнасьцю судоў.

Гэты закон рэзка крытыкавалі ў Эўрапейскім Зьвязе за тое, што ён, паводле крытыкаў, зьнішчае незалежнасьць судовай галіны ўлады і пагражае прынцыпу вяршэнства права.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG