Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сэкстрэмістка» Анжэліна Дыяш трапіла да Лукашэнкі па журналісцкім пасьведчаньні


Кіраўніцтва ўкраінскай выдавецкай групы «Картэль» заявіла, што актывістка Femen Анжэліна Дыяш, якая «зьдзейсьніла акт сэкстрэмізму» ў прысутнасьці кіраўнікоў Украіны і Беларусі, выкарыстала фальшывае пасьведчаньне газэты «Деловая столица», якая ўваходзіць у «Картэль», паведамляе Інтэрфакс.

«Сёньня ў адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны адбыўся інцыдэнт, — гаворыцца ў афіцыйнай заяве выдавецкай групы. — Адна зь нібыта журналістак прыйшла па фальшывым пасьведчаньні выдавецкай групы „Картэль“, у склад якой уваходзіць „Деловая столица“. Запэўніваем, што пасьведчаньне гэтай асобе ніколі не выдавалася, пасьведчаньне пад гэтым нумарам належыць нашаму штатнаму супрацоўніку».

З прычыны выкарыстаньня фальшывага пасьведчаньня кіраўніцтва выдавецкай групы падало заяву ў Нацыянальную паліцыю.

Празь некалькі хвілінаў пасьля пачатку цырымоніі падпісаньня міжурадавых дамоваў у прысутнасьці Пятра Парашэнкі і Аляксандра Лукашэнкі маладая дзяўчына скінула зь сябе пінжак і, прарваўшыся скрозь ахову, пачала скандаваць лёзунгі «Жыве Беларусь!» і «Стоп дыктатура!». На яе аголеных грудзях гэтаксама было напісана «Жыве Беларусь!».

Толькі празь нейкі час супрацоўнікі дзяржаўнай аховы вывелі дзяўчыну, на чым інцыдэнт быў вычарпаны.

У прэсавай службе прэзыдэнта Ўкраіны пацьвердзілі, што Анжэліна Дыяш прайшла на падзею як акрэдытаваны супрацоўнік СМІ.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG