Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Котка


Рудольф Эп, «У бабулі і яе катоў» (1874)
Рудольф Эп, «У бабулі і яе катоў» (1874)

Памерла старая гаспадыня. Засталася старая чорная котка. Сядзіць на невысокім даху прыбудовы і чакае, ці не адчыняцца дзьверы, а то можа фортка. Сакавік, сьнег не сышоў.

Корміць і лашчыць котку сястра нябожчыцы. На хворых нагах прыходзіць яна ў вёску некалькі разоў на тыдзень зь вялікага гмаху на ўскрайку недалёкага гораду. Глядзіць на котку і плача. Па сястры плача і плача па котцы, што не прызвычаіцца жыць у кватэры разам з калматым пэрсам.

Адно выйсьце. Пасадзіла жанчына бедную котку ў валізку і панесла да вэтэрынара. За грошы зрабіў ён тое, што робіць гіцаль. Пайшла котка да сваёй гаспадыні.

Аплаканая як належыць.

Ала Жак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG