Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў Дзьвігалёва старшынём вайскова-прамысловага камітэту


Алег Дзьвігалёў

52-гадовы генэрал-маёр Алег Дзьвігалёў раней займаў пасаду камандуючага вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі.

Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 18 ліпеня, паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

У чэрвені 64-гадовы Сяргей Гурулёў быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту са згоды бакоў.

Алег Дзьвігалёў, як і ранейшы кіраўнік вайскова-прамысловага камітэту Сяргей Гурулёў, нарадзіўся ў Расеі. Дзьвігалёў вайсковую адукацыю атрымаў у Беларусі і тут жа праходзіў службу.

Паводле вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна, пасада старшыні вайскова-прамысловага камітэту зьяўляецца цывільнай.

«Але я ня думаю, што гэта была нейкая няміласьць. Гэта азначае новыя арыентыры ў разьвіцьці вайскова-прамысловага комплексу. Гэта разьвіцьцё інавацыйных сыстэмаў найперш у галіне зэнітна-ракетных і авіяцыйных комплексаў. Адсутнасьць тэхнічнай падрыхтоўкі была слабым месцам генэрала Гурулёва. А Дзьвігалёў меў справу з высокай тэхнікай. Таму гэта якраз сьведчыць пра ўзмацненьне вайскова-прамысловага камітэту».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG