Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насьледуючы Мікелянджэлё


Мікелянджэлё Буанароці, «Страшны Суд» (1534-1541)
Мікелянджэлё Буанароці, «Страшны Суд» (1534-1541)

Каб стварыць геніяльны верш, трэба ўзяць моўную глыбу, хаця б тысяч гэтак з 20 словаў, адсекчы лішнія, пакінуўшы 3–4 дзясяткі самых неабходных. Вядома, каб атрымаўся шэдэўр, трэба іх правільна расставіць. Але гэта ўжо другасныя, рамесьніцкія дробязі, якім можна навучыцца. Галоўнае — пакінуць толькі самыя важныя — незаменныя і неад’емныя словы. Чаго, на жаль, я зрабіць не магу: шкада мне і крывых, і няпэўных, і неабавязковых сынонімаў, не падымаецца на іх рука… Геніяльны паэт, як і геніяльны палітык, мусіць стаць бескампрамісным валюнтарыстам, каб зрабіць адзіны, часам нечаканы выбар, які вядзе да новага жыцьця і… славы. Слава і слова нараджаюцца разам.

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG