Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галька мяняла хлопцаў як пальчаткi. Калi прыходзiла у клюб з новым кавалерам, усе гадалi, колькi часу жанiх пратрымаецца. У жанiхах заўсёды былі прыгажуны. Усе дзеўкi зайздросьцілі. Але не надоўга, бо празь якi месяц Галка строiла вочкi новаму прыгажуну.

— Пэўна, гэта нiколi ня скончыцца, — скардзiлася Галькiна мацi i цяжка ўздыхала.

I калi ўсе ў мястэчку ў гэта паверылi, Галька раптам спынiла свае заляцаньнi да прыгажуноў i выйшла замуж за самага непрыкметнага ў мястэчку хлопца.

— I што ты ў iм знайшла? — пыталiся ў яе.

А яна шчыра адказвала:

— Раней я хлопцаў кахала, а гэты мяне кахае!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG