Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ён марыў пра свой дом. Сапраўдны, на зямлі, каля лесу. А ня той катух, што ў гмаху, дзе цёпла, утульна, але нявольна душы, якая прагне красы і сьветласьці. Хацеў, каб вакол расьлі сосны, шумелі, шапталі пра свае таямніцы, стагналі пад злосным павевам ветру. А ён бы слухаў. Думаў. Чытаў і пісаў. Быў адораны незвычайным талентам літаратуразнаўцы. Навучыўся расшыфроўваць рытм мастацкае прозы, лавіць яе дыханьне, пульс. Бо ня проста ведаў — адчуваў літаратуру. Асэнсоўваў вобразамі. У звычайным, будзённым знаходзіў паэзію. Поўніўся мэтамі, плянаваў зрабіць яшчэ вельмі многа.

Усё тое было перакрэсьленае ў адно імгненьне.

Ігар Васільевіч Жук ужо дома.

Там шумяць сосны.

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG