Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заакіянскі ўнук


Юліюс Экснэр, «Адведзіны дзеда» (1853)
Юліюс Экснэр, «Адведзіны дзеда» (1853)

З далёкай заакіянскай краіны прыехаў у госьці да беларускіх дзядулі з бабуляй унук. Размаўляе на мове продкаў яшчэ так-сяк, а чытае амаль ніяк. Ходзіць з матуляй па горадзе, трэніруецца на шыльдах. Чытае гучна ўслых, а мама сьледам папраўляе. Адна з шыльдаў абвяшчае па-расейску: «Улица названа именем…» — і гэтак далей.

Зь першым словам заакіянскі ўнук справіўся больш-меньш гладка. А вось у другім у яго замест айчыннага «З» прачыталася «Е», а замест расейскага «В» — ангельскае «В». Вынік быў весела абвешчаны ўслых усім прысутным і ледзь не прывёў матулю ў непрытомнасьць. На ўнукава шчасьце, побач не было міліцыянта з кайданкамі і гумовым «дэмакратызатарам».

Канстанцін Сырэль

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG