Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым летам я зноў заглянуў у сваю родную старонку і ад аднавяскоўца Сьцёпкі пачуў апошнюю навіну: пасадзілі Толіка, ён пабіў сваю Зойку і зламаў ёй руку.

Толік з Зойкай выпівалі ды біліся-любіліся і раней, але гэтым разам Зойка заявіла ў паліцыю. І Толіку далі паўгоду турмы ў Гайнаўцы.

— Ведаеш, што Толік цяпер робіць? У прытулку корміць сорак сабак! Сорак!

У Сьцёпчыным голасе прагучалі такія павага і подзіў, што мне міжволі падумалася: ён сам хацеў бы пабыць на Толікавым месцы.

Zojka odviêdała Tolika v tiurmiê i chotiêła dati jomu potki, ale jôj ne pozvolili, bo była pjanovata, — закончыў аповед Сьцёпка.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG