Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас VII Зьезду беларусаў сьвету беларуская супольнасьць Швайцарыі перадала парафіі сьвятых Сымона і Алены прах княгіні Магдалены Радзівіл. Ва ўрачыстасьці прыняў удзел пробашч парафіі ксёндз-магістар Уладдыслаў Завальнюк.

Прах са Швайцарыі прывёз Аляксандар Сапега — намесьнік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі.

«Мы плянавалі, што будзем ехаць на сёмы Зьезд беларусаў сьвету і таксама завязем Марыю Магдалену ў Беларусь», – сказаў Свабодзе Аляксандар Сапега.

Аляксандар Сапега
Аляксандар Сапега

Пакуль ня вызначана месца, дзе будзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, ён будзе знаходзіцца ў Чырвоным касьцёле.

«Я ня маю маральнага права трымаць яе ў кватэры, пакуль будзе вырашана, дзе пахаваюць прах, - сказаў Сапега. - Я думаю, лепей усяго, калі я перадам у Чырвоным касьцёл на гэты час. Гэтае пытаньне пакуль вырашаецца».

фота Крысьціны Шыянок
фота Крысьціны Шыянок

Летась у ліпені князь Мацей Радзівіл у Менску паведаміў, што праўнукі вядомай беларускай мэцэнаткі, княгіні Магдалены Радзівіл пастанавілі перапахаваць яе цела ў Менску — у касьцёле сьвятых Сымона і Алены, побач зь якім яна жыла.

«Мы кожны год сустракаемся з прамым праўнукам Магдалены Радзівіл – прынцам Бурбонам, – сказаў Сапега. – Калі мы летась абвясьцілі ідэю перавезьці прах у Беларусь, ён падтрымаў і папрасіў нас пасадзейнічаць. З таго часу я займаўся эксгумацыяй, крэмацыяй, афармленьнем дакумэнтаў».

Да апошняга часу цела Магдалены Радзівіл, а таксама яе адзінай дачкі пахаваныя ў швайцарскім горадзе Фрыбургу. Месяц таму таксама пры дапамозе Аляксандра Сапегі прах дачкі Людвігі Радзвіл быў перавезены ў Варшаву.

Каб перадаць прах у Беларусь, сям'я таксама зьвярнулася да арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, а таксама да пробашча Чырвонага касьцёла ксяндза Уладзіслава Завальнюка, якія вельмі зычліва паставіліся да гэтай ідэі. Тым больш, што ўжо раней у Чырвоным касьцёле перапахавалі парэшткі фундатара касьцёла Эдварда Вайніловіча і англійскага музыказнаўцы, дасьледчыка беларускай культуры Гая Пікарды.

Чытайце таксама:

На дом, дзе жыла Магдалена Радзівіл, павесілі шыльду пра супрацоўнікаў ОГПУ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG