Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнта з «Моладзі БНФ» адлічылі з каледжу. Ён думае, што за «недармаедаў», Курапаты і Дзень Волі


Мікалай Логвінаў, архіўнае фота

Задзіночаньне беларускіх студэнтаў апублікавала фота загаду аб адлічэньні шэрагу студэнтаў Менскага дзяржаўнага палітэхнічнага калежу. У ліку адлічаных — актывіст «Моладзі БНФ» трэцякурсьнік Мікалай Логвінаў. ЗБС лічыць, што ў загадзе зьмяшчаюцца шматлікія парушэньні.

Месяц таму Логвінаў распавядаў, што яго не дапусьцілі да сэсіі — на яго думку, неабгрунтавана і праз палітычную дзейнасьць. У лютым сябра «Моладзі БНФ» браў удзел у першым мітынгу «недармаедаў», потым нёс вахту на абароне Курапатаў, у сакавіку агітаваў за Дзень Волі — раздаваў агітацыйныя матэрыялы на праспэкце Незалежнасьці, за што суд яго аштрафаваў на 115 рублёў. Логвінаў таксама скардзіўся ў Міністэрства здароўя на дрэнныя санітарныя ўмовы ў прыбіральнях.

Статут каледжу пры гэтым забараняе браць удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Але адміністрацыя сьцьвярджае, што прычына адлічэньня менавіта ў акадэмічных запазычанасьцях.

«Са мной паквітаюцца за палітыку», — Мікалай Логвінаў і адміністрацыя каледжу пра прычыны адлічэньня

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG