Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO апублікавала кароткі фільм пра «Лясных братоў». Відэа


На афіцыйным Youtube-канале NATO 11 чэрвеня было апублікаванае відэа «Лясныя браты. Бітва за Балтыку» — кароткі дакумэнтальны фільм з рэканструкцыей баёў з жывымі акторамі і камэнтарамі вэтэранаў антысавецкага супраціву.

Аўтары называюць «Лясных братоў» у апісаньні фільму «партызанамі, якія вялі самую крывавую вайну ў Эўропе супраць савецкіх акупантаў».

«Лясныя браты» — неафіцыйная назва ўзброеных паўстанцаў у Літве, Латвіі і Эстоніі, якія дзейнічалі ад 1940-х гадоў, калі краіны былі далучаныя да СССР, да канца 1950-х, калі былі разьбітыя савецкімі войскамі і спэцслужбамі.

У «Лясных братоў» да Другой усясьветнай не было адзінага камандаваньня і адзінага фронту, яны дзейнічалі як аўтаномныя атрады. Іх колькасьць налічвала дзясяткі тысяч. У часы нямецкай акупацыі краінаў Балтыі «Лясныя браты» ў асноўным не пагаджаліся на ўмовы нацыстаў і нават вялі барацьбу таксама і супраць іх. Па завяршэньні Другой усясьветнай вайны «Лясныя браты» прадоўжылі баявыя дзеяньні супраць СССР, савецкай маёмасьці і партыйных дзеячоў.

Сёньня ў краінах Балтыі «Лясныя браты» лічацца нацыянальна-вызваленчымі сіламі, у Расеі жа лічыцца, што іхныя дзеяньні мелі тэрарыстычны характар.

Адшчапенцы рознага кшталту», — міністар унутраных спраў Шуневіч пра пасьляваенны антысавецкі супраціў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG