Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Быць праціўнікам АЭС у Беларусі — быць патрыётам». 9 тэзісаў Варонежцава супраць БелАЭС


Якія пагрозы для Беларусі і суседзяў нясе будаўніцтва АЭС? Ці магчыма яго спыніць, ці змагацца ўжо позна? Размова з былым сябрам Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савету СССР, кандыдатам тэхнічных навук Юрыем Варонежцавым

Асноўныя тэзісы спадара Варонежцава:

1. У праекце пабудовы АЭС адразу не было нічога канкрэтнага наконт таго, што рабіць з адкідамі. Толькі цяпер улады пачалі распрацоўваць нейкую канцэпцыю.

2. Паліва для АЭС вырабляюць толькі некалькі краінаў сьвету. Паліва для Беларускай АЭС будзе пастаўляць расейская карпарацыя.

3. Пэўныя адпрацаваныя элемэнты на АЭС нікуды не вывозяць. Яны захоўваюцца на тэрыторыі АЭС у адмысловых басэйнах, бо настолькі радыеактыўныя, што іх нікуды нельга везьці. Яны гадамі будуць захоўвацца ў Беларусі. Грамадзтву пра гэта ня кажуць.

4. Многія краіны ў сьвеце адмаўляюцца ад атамнай энэргетыкі. Днямі расейскі чыноўнік заявіў пра рэзкае зьніжэньне попыту на рынку будаўніцтва АЭС. Я лічу, што гэта тупіковы шлях разьвіцьця.

5. Будаўніцтва АЭС па расейскім праекце і за расейскія крэдыты толькі павялічвае энэргетычную залежнасьць ад Расеі. На свабодным рынку ўран ніхто не прадае, яго можна будзе купіць толькі ў Расеі.

6. Дастаткова прыкладаў у розных краінах, калі спынялася пабудова АЭС. Нават некаторыя ўжо пабудаваныя не пачыналі працаваць з прычыны пратэстаў. Японія пасьля аварыі на сваёй АЭС нават адключыла тыя АЭС, якія працавалі.

7. Той праект АЭС, які будуюць у Беларусі, ужо прынёс пэўныя сур’ёзныя аварыйныя сытуацыі ў Варонежы.

8. Літоўцы толькі пазбавіліся ад свайго «монстра», Ігналінскай АЭС, і тут каля іхняй сталіцы за 40 км будуць АЭС. Натуральна, яны пратэстуюць. Я іх цудоўна разумею.

9. Быць праціўнікам АЭС у Беларусі — гэта значыць быць патрыётам, жадаць дабра сваёй Радзіме. Патрыятызм не азначае падтрымку любых бяздумных рашэньняў улады.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG