Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская Дума разгледзіць закон аб адмене роўмінгу зь Беларусьсю


У ніжнюю палату расейскага парлямэнту ўнесены законапраект аб адмене з 1 студзеня 2018 году нацыянальнага роўмінгу з Беларусьсю. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс. Адпаведныя зьмены прапанавала група дэпутатаў ад ЛДПР.

У тлумачальнай нататцы да праекту адзначаецца, што прапанаваныя папраўкі ў закон «Аб сувязі» накіраваныя на адмену так званага нацыянальнага роўмінгу, уключаючы паслугі па перадачы дадзеных і доступ да інтэрнэту, а таксама роўмінгу паміж абанэнтамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі саюзнай дзяржавы.

На думку ініцыятараў праекту сярод краінаў СНД найбольш пасьлядоўна ажыцьцяўляюць эканамічную інтэграцыю Беларусь і Расея. «Для далейшага паглыбленьня інтэграцыі ў рамках саюзнай дзяржавы патрабуецца праца ў многіх напрамках, у тым ліку і ў напрамку даступнасьці мабільнай сувязі», — гаворыцца ў нататцы да праекту.

Падчас пасяджэньня Вышэйшага савету саюзнай дзяржавы 30 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падтрымаў прапанову скасаваць роўмінг у двухбаковых стасунках .

У 28 краінах Эўразьвязу з 15 чэрвеня сёлета ўвялі нулявую плату за роўмінг унутры Зьвязу

XS
SM
MD
LG