Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі сэнатар: Лукашэнка запрасіў нас назіраць за вучэньнямі «Захад-2017»


Амэрыканскі сэнатар Роджэр Ўікер заявіў у «Галоўным эфіры» на першым канале БТ, што атрымаў запрашэньне ад Аляксандра Лукашэнкі наведаць беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017».

«Прэзыдэнт Лукашэнка асабіста запрасіў нас наведаць вайсковыя манэўры ў верасьні. Ён запэўніў нас, што назіральнікам будуць радыя і будуць вітаць нас у тым ліку. Я спадзяюся, у нас атрымаецца часьцей прыяжджаць сюды і больш беларусаў змогуць прыяжджаць у ЗША», — сказаў Роджэр Ўікер.

Ён выказаў думку, што Лукашэнку варта рабіць маленькія крокі для дэмакратызацыі. Сярод прыкладаў ён назваў рэгістрацыю НДА і палітычных партыяў. Ён выказаў зьдзіўленьне, чаму БХД дагэтуль не зарэгістраваная. Сэнатар Роджэр Ўікер лічыць, што «Лукашэнка адчувае сваю ўладу і будзе пераабраны».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG