Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскага вайскоўца выкінулі з акна ў Беларусі, падазрае бацька


Кайл Тафэль

Бацька 36-гадовага маёра Кайла Тафэля са штату Джорджыя (ЗША) шукае адказы на пытаньні пра загадкавую сьмерць сына ў Беларусі, перадае тэлеканал WSB-TV 2 з Атлянты. Кевін Тайфэль кажа, што адказы на яго пытаньні, верагодна, створаць толькі новыя пытаньні.

Кайл Тафэль, як перадае тэлеканал Fox 5 Atlanta, у чэрвені паехаў на адпачынак у Беларусь зь дзьвюма сваімі цёткамі, адна зь якіх брала ўдзел у спаборніцтвах у цяжкай атлетыцы. Горад, у якім адбылося здарэньне, не ўдакладняецца.

Аднойчы ўначы ён пайшоў у казіно пры гатэлі, адбылася «нейкая спрэчка», ахоўнікі прывялі Тафэля назад у нумар. Ён сказаў цётцы, што нападнікі былі ашалелымі («out of blood»). Цёткі забарыкадавалі дзьверы нумару, каб у яго ніхто не ўламіўся. Як Тафэль выйшаў з нумару, не ўдакладняецца.

Праз тры гадзіны ў нумар да цётак вайскоўца прыйшла міліцыя і паведаміла, што цела Тафэля знайшлі на ходніку пад гатэлем — яго скінулі з акна, даху ці з гаўбца будынка (на 10-м паверсе заўважылі адчыненае акно).

Бацьку Кайла Кевіну Тафэлю паведамілі пра здарэньне а палове на 4-ю раніцы паводле менскага часу. Каналу Fox 5 ён сказаў, што яшчэ ня зьвязваўся з уладамі Беларусі, пазьней каналу WSB ён заявіў, што яшчэ не атрымаў адказаў на свае пытаньні ад беларускіх уладаў. Бацька падазрае, што ягонага сына забілі.

Кайл Тафэль служыў каля 18 гадоў у войску Нацыянальнай гвардыі ЗША. 5 ліпеня цела Тафэля даставілі дамоў у Джорджыю, яго пахавалі паводле вайсковай традыцыі.

Свабода зьвязалася са Сьледчым камітэтам Беларусі з гэтай нагоды і чакае камэнтар.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG