Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харасьці наведаў офіс АГП і ўзяў сабе кнігу з сэрыі «Бібліятэка Свабоды»


Спэцыяльны дакладчык Рады ААН аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьц

Спэцыяльны дакладчык Рады ААН аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці наведаў офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Менску, дзе сустрэўся са старшынём партыі Анатолем Лябедзькам, намесьнікам старшыні Антанінай Кавалёвай, дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

«Гэта была сустрэча людзей, якія размаўляюць на адной мове. Харасьці зарэкамэндаваў сябе як прынцыповы прыхільнік дэмакратычных каштоўнасьцяў. Мы абмеркавалі праекты рэзалюцыяў, вынесеных на сэсію ПА АБСЭ, абгаворвалі, як далей супрацоўнічаць, — паведаміў Свабодзе Анатоль Лябедзька. — Дамовіліся, што дадаткова сфармулюем, чаго б мы жадалі ад спэцдакладчыка. Натуральна, абмеркавалі і папярэджаньні, якія былі вынесеныя руху «За свабоду», АГП і БНФ. Мы заявілі, што разглядаем гэта як палітычны шантаж арганізацыяў, якія наўпрост працуюць з грамадзянамі Беларусі.

Міклаш Харасьці ўзяў з сабой кнігу Анатоля Лябедзькі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» «108 дзён і начэй у засьценках КДБ».

«Яго вельмі зацікавіла, што гэта дакумэнтальнае апісаньне таго, што адбываецца за кратамі ў Беларусі», — сказаў Лябедзька.

Міністэрства замежных спраў Беларусі працягвае настойваць, што не прызнае мандата спэцдакладчыка Рады ААН. У выніку спадар Харасьці мае ў Менску шчыльны графік сустрэчаў з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, але не прадугледжана кантактаваньняў з прадстаўнікамі ўлады.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG