Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мурад Амрыеў зноў зьбег ад расейскіх паліцыянтаў


Баец зьмешаных адзінаборстваў Мурад Амрыеў вечарам 3 ліпеня зноў зьбег ад узброеных паліцыянтаў. Яны прыйшлі ў кватэру супрацоўніка Камітэта па прадухіленьні катаваньняў у Пяцігорску, Стаўрапольскі край, дзе знаходзіўся чачэнец, які ў гэтым горадзе праходзіў лячэньне.

Паводле паліцыі, ім паступіла паведамленьне аб тым, што ў адной з кватэр «знаходзяцца падазроныя грамадзяне» і ўчастковы вырашыў яе праверыць.

«Пасьля праверкі пэрсанальных дадзеных грамадзян высьветлілася, што адзін зь іх лічыцца ў фэдэральным вышуку па ініцыятыве органаў унутраных спраў суседняга рэгіёну. Гэтыя дадзеныя былі пераправераныя, пасьля чаго высьветлілася, што грамадзянін зьняты з фэдэральнага вышуку». — удакладнілі ў ведамстве.

Як стала вядома супрацоўнікам Камітэта па прадухіленьні катаваньняў, супрацоўнікі МУС па Чачэнскай вобласьці да гэтага часу не зьнялі Амрыева з базаў дадзеных фэдэральнага вышуку, нягледзячы на тое, што яго крымінальная справа была закрытая ў пачатку чэрвеня, а дакумэнты пра гэта былі пададзеныя яшчэ 14 чэрвеня.

Паліцыянты паспрабавалі яго затрымаць па старым абвінавачваньні ў выкарыстаньні падробленага пашпарта. Дзе зараз знаходзіцца баец — невядома.

У чэрвені Амрыеў хаваўся ад расейскіх паліцыянтаў на тэрыторыі Беларусі. 9 чэрвеня яго выдалі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG