Да гэтага часу аўтарам першай граматыкі беларускай мовы лічыўся Браніслаў Тарашкевіч. Аднак нядаўна прафэсар Герман Бідар з Зальбургскага ўнівэрсытэту адшукаў і выдаў яшчэ адну беларускую граматыку, напісаную да Тарашкевіча. Хто ж быў першапраходцам на моўнай ніве? Госьцем перадачы – гісторык Анатоль Сідарэвіч.