Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызнаўся, што з Расеяй «ня ўсё заўсёды гладка»


У адзіночку ў сучасным сьвеце ня выжыць — менавіта таму Беларусь зьяўляецца прыхільнікам міждзяржаўных інтэграцыйных працэсаў, заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным 3 ліпеня, паведамляе БелаПАН.

«Так, у нас з нашай брацкай Расеяй ня ўсё заўсёды гладка. Але скажыце — дзе і ў каго ўсё гладка? І я ўчора ўжо пасьля правядзеньня ўсіх мерапрыемстваў кіраўніцтву Расеі сказаў, што гэта першае ў гісторыі падобнае мерапрыемства, дзе мы былі сапраўды братамі, дзе мы вырашылі практычна ўсе пытаньні, якія стаялі і заставаліся на парадку дня», — падкрэсьліў Лукашэнка.

«Пасля гэтых неймаверных санкцыяў і ціску з усіх бакоў мы нарэшце зразумелі, што трэба разьлічваць толькі на сябе. Шчасьце нашым народам прынясуць толькі нашы сумесныя намаганьні, і больш нічога», — перакананы Лукашэнка

Лукашэнка таксама адзначыў «сур’ёзны прагрэс», які адбыўся ў адносінах Беларусі з ЗША і Эўразьвязам.

XS
SM
MD
LG