Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбылі расейскія дэсантнікі


У Беларусі знаходзіцца дэлегацыя расейскіх дэсантнікаў на чале з камандуючым Паветрана-дэсантнымі войскамі РФ генэрал-палкоўнікам Андрэем Сердзюковым, паведамляе БелаПАН.

Асноўнай мэтай візыту, які пачаўся 1 ліпеня, зьяўляецца абмен досьведам у арганізацыі баявой падрыхтоўкі. Расейскія дэсантнікі наведаюць шэраг вайсковых часьцей сілаў спэцыяльных апэрацый Узброеных Сілаў Беларусі, а таксама прымуць удзел у сьвяточных мерапрыемствах, прысьвечаных Дню незалежнасьці.

Візыт будзе доўжыцца да 4 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG