Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілеў: старшыня гарвыканкаму ўпершыню зьявіўся на сьвяце гораду без вышыванкі, хаця ў бел-чырвона-белай гаме

Уладзімер Цумараў (справа)
Уладзімер Цумараў (справа)

Упершыню за многія гады на сьвята нацыянальных дыяспараў у Магілеве старшыня гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў прыйшоў не ў беларускай вышыванай кашулі, а ў дзелавым строі.

​Беларускіх чыноўнікаў апошнім часам усё часьцей можна заўважыць у вышываных кашулях ці ў стылізаваных «вышымайках».

25 чэрвеня Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей апрануў кіраўнікоў дыпляматычных місіяў у вышыванкі. Кіраўнік беларускага МЗС лічыць, што вышыванка ніколі не выпадала з моды.

Макей апрануў дыпляматаў у «вышымайкі». Фотафакт

Уладзімер Макей. Тут і ніжэй фота МЗС Беларусі
1/8 Уладзімер Макей. Тут і ніжэй фота МЗС Беларусі
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей запрасіў кіраўнікоў акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місіяў і чальцоў іхных сем’яў на «Дзень беларускай вышыванкі» 25 чэрвеня.
Зьлева — Вера Палякова-Макей, жонка міністра
2/8 Зьлева — Вера Палякова-Макей, жонка міністра
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей запрасіў кіраўнікоў акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місіяў і чальцоў іхных сем’яў на «Дзень беларускай вышыванкі» 25 чэрвеня.
Справа — Андрэа Віктарын, кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі
3/8 Справа — Андрэа Віктарын, кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей запрасіў кіраўнікоў акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місіяў і чальцоў іхных сем’яў на «Дзень беларускай вышыванкі» 25 чэрвеня.
4/8

Замежныя госьці «Дня вышыванкі»
5/8 Замежныя госьці «Дня вышыванкі»
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей запрасіў кіраўнікоў акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місіяў і чальцоў іхных сем’яў на «Дзень беларускай вышыванкі» 25 чэрвеня.
6/8

Паказ ільняных вырабаў дзяржаўных прадпрыемстваў і вырабаў з прыватных калекцыяў
7/8 Паказ ільняных вырабаў дзяржаўных прадпрыемстваў і вырабаў з прыватных калекцыяў
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей запрасіў кіраўнікоў акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місіяў і чальцоў іхных сем’яў на «Дзень беларускай вышыванкі» 25 чэрвеня.
8/8

Previous slide
Next slide

«Тое, што цяпер ёй надаецца вялікая ўвага, заканамерна, — зазначыў Уладзімір Макей. — У незалежнай Беларусі нараджаюцца новыя пакаленьні, прадстаўнікі якіх будуць клапаціцца пра краіну, зь якой зьвязваюць сваю будучыню. Заканамерна, што больш увагі надаецца нацыянальным арнамэнтам, нацыянальнай вопратцы, разьвіцьцю нацыянальнай кухні — таму, што мы называем нацыянальнымі сымбалямі».

На магілеўскім сьвяце, прымеркаваным да 750-годзьдзя Магілеву, ня толькі кіраўнік гораду ўпершыню быў без вышыванкі, але і расьцяжка над «беларускім падворкам» была адзінай, якая ня мела беларускамоўнага запрашэньня. Назвы ж усіх іншых падворкаў на вялікіх расьцяжках падаваліся на расейскай мове, але са словамі запрашэньня на мовах нацыянальных грамадаў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG