Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Коммерсант»: пяцёх супрацоўнікаў ФСБ арыштавалі за буйны хабар


Пяцёх супрацоўнікаў упраўленьня ФСБ па Маскве і вобласьці арыштавалі за вымагальніцтва хабару ў кіраўніцтва навукова-дасьледчага тэхналягічнага інстытуту. Пра гэта паведамляе газэта «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы ў ведамстве.

Паводле інфармацыі выданьня, супрацоўнікі ФСБ правяралі дзейнасьць інстытуту і выявілі парушэньні, зьвязаныя з афармленьнем супрацоўнікаў. Пасьля гэтага работнікі спэцслужбы сталі патрабаваць у дырэктара інстытуту хабар. Яны пагражалі распачаць справу аб асабліва буйным махлярстве або растраце.

Дырэктар зьвярнуўся ва ўпраўленьне ўласнай бясьпекі ФСБ і пад кантролем спэцслужбаў дамовіўся аб выплаце хабару ў тры мільёны рублёў.

Пры перадачы грошай затрымалі палкоўніка ФСБ Аляксея Круглова. Астатнія супрацоўнікі былі затрыманыя пазьней. Двое афіцэраў прызналі сваю віну і знаходзяцца пад хатнім арыштам. Астатнія падазраваныя віну не прызналі і, паводле рашэньня суду, накіраваныя ў СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG