Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чорным сьпісе Рассельгаснагляду — 25 беларускіх прадпрыемстваў


Belarus - (No so) merry pictures, 4Dec201412Dec2014

На паседжаньні Вышэйшага дзяржаўнага савету саюзнай дзяржавы міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц абурыўся: нягледзячы на абяцаньні Масквы, працягваюць дзейнічаць абмежаваньні на пастаўку прадуктаў харчаваньня ў Расею. Цяпер у чорным сьпісе — 25 беларускіх прадпрыемстваў.

«На сёньняшні дзень працягваюць дзейнічаць абмежаваньні ў адносінах да 2 буйных мясакамбінатаў, 4 буйных птушкагадоўчых прадпрыемстваў і 19 малочных заводаў, — пералічыў кіраўнік аграрнага ведамства. — Зь іх 3 зачыненыя цалкам, 16 — часткова».

Леанід Заяц падкрэсьліў, што беларускаму боку хацелася б як найхутчэй урэгуляваць сытуацыю, вырашэньне якой беспадстаўна зацягваецца. Пры гэтым выказаў спадзеў, што апошнія перамовы з Рассельгаснаглядам і Міністэрствам сельскай гаспадаркі Расеі ўсё ж даюць падставы казаць пра тое, што пытаньні неўзабаве будуць разгледжаныя.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG