Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прыпыніла выплату ўзносу ў Раду Эўропы


Турб'ёрн Ягланд і Сяргей Лаўроў на сумеснай прэс-канфэрэнцыі 2016 год (архіўнае фота)
Турб'ёрн Ягланд і Сяргей Лаўроў на сумеснай прэс-канфэрэнцыі 2016 год (архіўнае фота)

Прыпыненая выплата ўзносу ў бюджэт Рады Эўропы за 2017 год. Пра гэта ў тэлефоннай гутарцы міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў праінфармаваў генэральнага сакратара Рады Эўропы Турб’ёрна Ягланда.

Пра тое, што Расея мае намер заблякаваць пералічэньне ў Раду Эўропы 11 мільёнаў эўра — траціну ад сумы ўнёску за 2017 год — раней паведаміў старшыня Дзяржаўнай Думы Вячаслаў Валодзін. Паводле яго слоў, адмова ад выплаты ўзносу — гэта адказ на антырасейскія санкцыі з боку эўрапейскіх краін.

У 2014 годзе Расею пазбавілі права голасу ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) з прычыны анэксіі Крыму і падтрымкі сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. За расейскімі парлямэнтарыямі захавалася толькі права прысутнічаць і выступаць на пасяджэньнях асамблеі, а таксама працаваць у камітэтах.

Пасьля гэтага Масква на знак пратэсту адмовілася ад удзелу ў сэсіях ПАРЭ. Расея разам з Францыяй, Вялікабрытаніяй, Нямеччынай, Італіяй і Турэччынай зьяўляецца адным з асноўных плацельшчыкаў Рады Эўропы, яе ўзнос складаў каля 30 мільёнаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG