Гэта было зроблена для таго, каб пабудова ў мястэчку Браўнаў-на-Іне ня стала месцам паломніцтва неанацыстаў, патрапіўшы ў прыватныя рукі, растлумачыў міністар унутраных справаў Аўстрыі Вольфганг Саботка.
Закон, па якім дом перайшоў ва ўласнасьць Аўстрыйскай Рэспублікі, аспрэчвала былая ўладальніца нерухомасьці. Яе бацькі купілі трохпавярховы будынак ў 1913 годзе, а ў 1938-м іх вымусілі яго прадаць. Маці заяўніцы выкупіла будынак пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны.
Закон, па якім дом перайшоў дзяржаве пасьля выплаты ўласьніку адступных, уступіў у сілу 14 студзеня.