Уладальніца дома адмаўлялася перадаць яго ва ўласнасьць дзяржаве, нягледзячы на тое, што будынак пустуе з 2011 году. Рашэньне аб нацыяналізацыі будынка прыняў урад, пасьля чаго яго ўхваліў парлямэнт. Такім чынам, жанчыну пазбавяць правоў на дом і выплацяць ёй кампэнсацыю. У цяперашні час урад Аўстрыі плаціць уласьніцы каля 5 тысяч эўра ў месяц за яго арэнду.
Улады Аўстрыі неаднаразова выказваліся за зруйнаваньне будынку. Аднак далейшы лёс дому застаецца невядомым, паколькі ён уваходзіць у архітэктурную групу Зальцбурскага прадмесьця і знаходзіцца пад абаронай закону.