Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мой улюбёны мост не над ракою, а над рэйкамі. Пад ім праплываюць касякі вагонаў. Поўныя плывуць на нераст. Парожнія шчасьлівыя ў чаканьні новага напаўненьня. Ёсьць вагоны-кіты, яны каўтаюць людзей, нібыта кожны зь іх Ёна. Ёсьць акулы, якія забіраюць у людзей жыцьцё… Карасікі забіваюцца ў глей найболей далёкіх пуцей. Люстраныя карпы спыняюцца пад самым мостам, каб пакрасавацца, каб лепей было разгледзець іх лускі. Вядома ж, існуе і вагон-залатая рыбка. Ён прыплывае ў снах і куды б ты ні зьбіраўся на яве — на працу альбо ў Стакгольм, ён плыве з табою пад мост над рэйкамі і як сапраўдная залатая рыбка абвяшчае: «Цягнік залатых ліній прыбывае на станцыю Лунінец».

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG