Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваная справаздача фонду, зьвязанага з былой жонкай Пуціна


Міністэрства юстыцыі Расеі апублікавала справаздачнасьць «Цэнтру разьвіцьця міжасабовых камунікацыяў», зьвязанага з былой жонкай прэзыдэнта Расеі Людмілай Пуцінай. Гэта адбылося пасьля таго, як у Мінюст са скаргай зьвярнуўся валянтэрскі антыкарупцыйны праект «Муніцыпальны сканэр», адзначае выданьне Republic.

Пакуль апублікаваная справаздача «Цэнтру разьвіцьця міжасабовых камунікацыяў» толькі за 2016 год. З дакумэнтаў вынікае, што арганізацыя атрымала 62 мільёны рублёў зь бюджэту Расеі і яшчэ 73 мільёны — «ад расейскіх грамадзянаў і арганізацыяў». Выдаткі арганізацыі пры гэтым склалі амаль 300 мільёнаў рублёў, 250 зь іх нібыта былі ахвяраваныя іншым некамэрцыйным арганізацыям. Якім менавіта, не ўдакладняецца.

Агенцтва Reuters раней паведамляла, што «Цэнтар разьвіцьця міжасабовых камунікацыяў» здае ў арэнду гістарычны дом Валконскай у цэнтры Масквы і зарабляе на гэтым каля 3 мільёнаў даляраў на год. Сам будынак раней быў перабудаваны, яго гістарычнае аблічча лічыцца страчаным.

Кіраўніком «Цэнтру разьвіцьця міжасабовых камунікацыяў» зьяўляецца Артур Ачарэтны, якога СМІ называюць новым мужам Людмілы Пуцінай. Раней паведамлялася, што ў 2015 годзе фонд атрымаў зь бюджэту 250 мільёнаў рублёў. Рух «Муніцыпальны сканэр» чакае публікацыі справаздачы арганізацыі за ўсе гады дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG