Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Beatles


The Beatles, New York 1964
The Beatles, New York 1964

Бываюць розныя моманты.

Калі я недзе йду альбо еду на мэтро, я абавязкова ўпіхваю слухаўкі ў свае вушы і слухаю музыку. Граюць розныя песьні.

Але калі пачынае гучаць нейкая вясёлая кампазыцыя ад «The Beatles» пад жвавую мэлёдыю, мне хочацца закрыць вочы і танчыць. Нібыта ўсе навокал зьнікаюць, і ты свабодна, бяз сораму, можаш рухацца, як табе хочацца. Гэта як рок-н-рол у прыдарожным бары ля нейкага амэрыканскага гораду. Нібыта ты трохі выпіў і хочаш праз танцы хутчэй працьверазець.

Прастаяўшы з такімі думамі некалькі хвілін, ты асьцярожна адплюшчваеш вочы і чакаеш, што зараз затанчаць усе.

Нік П.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG