Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўза


Жак-Люі Давід, «Напалеон на Сан-Бэрнарскім перавале» (1801)
Жак-Люі Давід, «Напалеон на Сан-Бэрнарскім перавале» (1801)

Радыё — мая асалода. Чуць, як чалавек усьміхаецца, заводзіцца, раптоўна змаўкае — самы смак.

У 1999-м я праводзіла радыёдэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты Зянонам Пазьняком і прадстаўнікамі Міхаіла Чыгіра — сам Чыгір быў у турме. Пазьняку агучылі пытаньне слухача: «Ці маеце Вы маральнае права балятавацца, зьехаўшы за мяжу?» «Я магу вярнуцца ў любы час, калі палічу палітычна неабходным», — адрэзаў Пазьняк. Узьнікла паўза: 7 сэкундаў я чакала працягу, пакуль зразумела, што яго ня будзе.

У радыё ёсьць правілы: больш як 4 сэкунды цішы лічацца бракам. Для эфіру я падкараціла час маўчаньня. Вастрыня драматызму зьнікла. Я дагэтуль шкадую той кастраванай паўзы.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

  • 16x9 Image

    Алена Радкевіч

    Журналістка. Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расейскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. З Радыё Свабода ад 1991.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG