Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі за мяжой беднасьці знаходзяцца 22 мільёны чалавек


За мяжой беднасьці ў Расеі знаходзяцца 22 мільёны чалавек, або 15 адсоткаў насельніцтва.

Пры гэтым з пачатку году, колькасьць бедных вырасла на 2 мільёны чалавек. Пра гэта паведаміла кіраўнік Падліковай палаты Тацьцяна Голікава на пасяджэньні Савета Фэдэрацыі.

Раней Голікава адзначала, што колькасьць бедных у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году зьнізілася. У першым квартале 2016 году, паводле яе словаў, у Расеі было амаль 23 з паловай мільёнаў чалавек з даходамі ніжэй пражытковага мінімуму.

З 2014 года ў Расеі ўстойліва расьце беднасьць. У канцы сакавіка віцэ-прэм’ер Расіі Вольга Галадзец заявіла, што амаль пяць мільёнаў расейцаў атрымліваюць зарплату ніжэй мінімальнага памеру аплаты працы, які складае сем з паловай тысяч рублёў (каля 130 даляраў). Пры гэтым пражытковы мінімум у 2016 годзе склаў каля 10 тысяч рублёў. У траўні кіраўнік расейскага ўраду Дзьмітрый Мядзьведзеў паведаміў, што на працягу двух гадоў мінімальная зарплата будзе паступова падвышаная да пражытковага мінімуму.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG