Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пскоўскі трэнэр папрасіў прытулку ў Эстоніі — яго выхаванцы размалявалі вайсковую частку заклікамі да міру з Украінай


Акцыя супраць карупцыі, Пскоў, 12 чэрвеня

Вядомы ў Пскове трэнэр па адзінаборствах, удзельнік антыкарупцыйнай акцыі 12 чэрвеня Міхаіл Пятроў, зьехаў з Расеі, баючыся магчымага перасьледу з боку ўладаў, і папрасіў палітычнага прытулку ў Эстоніі. Пра гэта ён распавёў выданьню «Псковская губерня».

Некалькі крыніцаў распавялі Пятрову, што яго дзейнасьцю «зацікавіліся ў аддзеле па абароне канстытуцыйнага ладу УФСБ РФ па Пскоўскай вобласці», куды зьвярнуліся з «фэдэральнага ведамства». Як мяркуецца, прэтэнзіі сілавікоў зьвязаныя са зьяўленьнем антымілітарысцкіх малюнкаў на сьценах штабу 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі на вуліцы Юбілейнай ў Пскове.

«Сытуацыю падаюць так, што, маўляў, мы з хлопцамі разам з малюнкамі малявалі заклікі нейкія экстрэмісцкія і іншае. Трызьненьне, у нас ёсьць фатаграфіі сьценаў. Можа, яны і намалявалі потым, сфатаграфавалі і потым змылі, хто яго ведае? Толькі што я падаў дакумэнты ў дэпартамэнт міграцыі на палітычны прытулак. Назад не вярнуся», — сказаў Міхаіл Пятроў.

22 чэрвеня Міхаіл Пятроў разам са сваімі падапечнымі правёў антымілітарысцкую акцыю, размаляваўшы сьцены 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі з заклікамі да міру паміж Расеяй і Ўкраінай.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG