Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАІ праводзіць праверку аварыі з удзелам «параднага» танка 


Дзяржаўтаінспэкцыя праводзіць праверку інцыдэнту з танкам Т-72Б падчас рэпэтыцыі параду да Дня незалежнасьці ў Менску.

24 чэрвеня танк на вялікай хуткасьці пайшоў у занос і ўрэзаўся ў слуп на сталічным праспэкце Незалежнасьці. Ніхто не пацярпеў, хоць слуп быў зьнесены, машына атрымала тэхнічныя пашкоджаньні.

Як заявіў сёньня падчас прэс-канфэрэнцыі старшы інспэктар па асаблівых даручэньнях аддзелу ДПС УДАІ Менгарвыканкаму Міхаіл Карніевіч, тое, як будзе кваліфікавана здарэньне і якія санкцыі ўжывуць да яго ўдзельнікаў, ведамства вырашыць у залежнасьці ад вынікаў праверкі. Карніевіч паабяцаў, што пра вынікі будзе паведамлена дадаткова.

У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што інцыдэнт з танкам быў абумоўлены складанымі дарожнымі ўмовамі — перад гэтым прайшоў дождж, асфальтавае пакрыцьцё для гусенічнай машыны аказалася занадта сьлізкім. Паводле ведамства, баявая машына была цалкам спраўнай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG