Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быццам


Бэрнарда Бэлёта (Каналета), «Кракаўскае прадмесьце ў Варшаве» (1774)
Бэрнарда Бэлёта (Каналета), «Кракаўскае прадмесьце ў Варшаве» (1774)

Блукаю па Старым Месьце Варшавы, быццам яно сапраўды старое. Быццам яму сотні гадоў, а не — нават сотні няма. Але не сустрэнеш тут чалавека, які б ня верыў, што яно насамрэч тое, даўняе. Інакш дзеля чаго прыходзіць сюды? Новыя сьцены і новую брукаванку напоўнілі любоўю і верай, і ў іх усялілася душа Старога Места. Яно ў сьпісе Сусьветнай спадчыны UNESCO.

Палякі заўсёды верылі, што іх Польшча паўстане. І сталася.

Тут было шмат паўстаньняў. Як і ў нас. Але мы перасталі верыць, таму ня здолелі адрадзіць свае Старыя Месты.

Мы мусім ехаць да Польшчы, каб атрымаць візу ў Амэрыку. Быццам мы горшыя.

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG