Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх роду


Васіль Максімаў, «Стары» (1881)
Васіль Максімаў, «Стары» (1881)

Даўным-даўно ў вёску, згубленую ў бранскіх лясах, прыйшоў чалавек. Быў ён пануры і маўклівы і спачатку пасяліўся ў закінутай паўразбуранай хаце з краю сяла. Хату ён адбудаваў, пасьля ажаніўся і асеў на новым месцы канчаткова. Як стала вядома потым, зьявіўся чужаніца зь беларускай вёскі Бацунь пасьля сялянскіх хваляваньняў, узварушаных прыгнётам абшарніка. Дзейкалі, што ці то зьбіў ён некага на горкі яблык, ці то ўвогуле забіў насьмерць — пасьля таго, як адабралі ў яго нажытае ўласнаю працаю, кроўнае. Імя яго ў сямейнай хроніцы не захавалася, а па месцы паходжаньня атрымаў ён мянушку Бацуноў. Гэта быў сямейны патрыярх — заснавальнік нашага роду.

Уладзімер Бацуноў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG