Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мацюшэўскі расказаў, пра што будуць гаварыць Пуцін і Лукашэнка


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Васіль Мацюшэўскі на супольным пасяджаньні абедзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу распавёў, што ў парадку дня сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі ў рамках дзяржсавету так званай саюзнай дзяржавы будзе ўзьняты прыкладна дзясятак пытаньняў.

Тры зь іх Мацюшэўскі назваў ключавымі: прамысловая каапэрацыя, пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расею, свабода перасоўваньня і транзыт тавараў.

Факты сьведчаць, што якраз у гэтых сфэрах супярэчнасьці ў саюзьнікаў ці не найбольшыя. Так і ня даў плёну агучаны намер шчыльнай каапэрацыі ў аўтамабілебудаваньні — за шмат гадоў МАЗ і КамАЗ так і не рэалізавалі праграму, якая мусіла зрабіць іх не канкурэнтамі, а партнэрамі. Днямі кіраўніцтва МАЗу заявіла, што мае намер супрацоўнічаць зь нямецкімі партнэрамі.

Што тычыцца паставак прадукцыі аграпрамысловага комплексу, дык палітыка Рассельгаснагляду, перакананы беларускі бок, не адпавядае саюзнаму характару ўзаемаадносінаў.

Кажучы пра свабоду перасоўваньня і транзыту тавараў, Менск наракае на шматлікія бар’еры ў выглядзе неабгрунтаваных надглядаў і выпадкаў непрызнаньня расейскім бокам беларускіх сэртыфікатаў.

Сустрэча Аляксандра Лукаашэнкі і Ўладзіміра Пуціна прызначаная на 30 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG