Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 ліпеня другі раз пройдзе афіцыйны дзень вышыванкі


Акцыя «Дзень вышыванкі» пройдзе ў Мінску 2 ліпеня. Пра гэта паведаміў сёньня першы сакратар Цэнтральнага камітэту БРСМ, член Савету Рэспублікі Андрэй Белякоў на прэс-канфэрэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Імпрэза пройдзе на пляцоўцы каля Палаца спорту з 12.00 да 22.00.

Падчас акцыі «Дзень вышыванкі» плянуецца афіцыйнае ўзнагароджаньне пераможцаў, якія занялі прызавыя месцы і атрымалі Гран-пры ў намінацыях фотаконкурсу БРСМ «Сэлфі & фота з вышыванкай».

Першы сакратар ЦК БРСМ адзначыў, што «Дзень вышыванкі» адбудзецца ў другі раз. «Нам бы вельмі хацелася, каб гэтае мерапрыемства стала добрай традыцыяй. Упершыню гэтае сьвята прайшло пад эгідай БРСМ сумесна з Менгарвыканкамам і Міністэрствам культуры ў мінулым годзе», — дадаў ён.

Насамрэч упершыню Дзень Вышыванкі ў Беларусі прайшоў у 2014 годзе, яго правяла Арт-Сядзіба і беларускія НДА ў межах кампаніі «Зробім лепш». Праз два гады гэты пасьпяховы праект запазычыў БРСМ.

Оттипографить Скопировать

XS
SM
MD
LG