Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ўнесены законапраект аб парушэньнях Расеяй Дамовы аб ракетах


Група кангрэсмэнаў-дэмакратаў у чацьвер унесла на разгляд Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША законапраект, паводле якога міністар абароны павінен выпрацаваць стратэгію ў адносінах да Расеі, а прэзыдэнт павінен прадставіць плян па ўвядзеньні новых санкцый за парушэньні Масквой Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД).

Пра гэта паведамляецца на сайце камітэту Палаты прадстаўнікоў у справах узброеных сіл.

Ініцыятарам і галоўным аўтарам законапраекту выступіў кангрэсмэн Адам Сміт. Законапраект абавязвае «міністра абароны распрацаваць і рэалізаваць усёабдымную стратэгію па Расеі, якая дазволіць скаардынаваць намаганьні ЗША і саюзьнікаў, накіраваныя на тое, каб стрымаць і, пры неабходнасьці, адказаць на расейскую агрэсію». Пэнтагону прыйдзецца выпрацаваць пляны процідзеяньня расейскай ваеннай тэхніцы, у тым ліку «бесьпілётным сыстэмам, сродкам электроннай вайны і высокадакладнай зброі вялікай далёкасьці».

Не пазьней за 1 красавіка 2018 году прэзыдэнт ЗША будзе абавязаны прадставіць камітэтам па справах узброеных сіл абедзьвюх палат Кангрэсу «плян па ўвядзеньні санкцый» у сувязі з парушэньнямі ДРСМД з боку Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG