Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі аварыйна селі два самалёты з тых, што бярэ на ўзбраеньне Беларусь


Самалёт Як-130, ілюстрацыйнае фота
Самалёт Як-130, ілюстрацыйнае фота

У той час, як міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў расказваў, што да васьмі вучэбных расейскіх самалётаў Як-130 неўзабаве будуць дадаткова закупленыя яшчэ чатыры, у Расеі здарыліся адразу два інцыдэнты з машынамі менавіта гэтай мадыфікацыі.

Так, 21 чэрвеня падчас трэнавальнага палёту на авіяцыйнай базе ў Барысаглебску рэактыўны самалёт Як-130 зрабіў аварыйную пасадку. Падчас прызямленьня ня выйшла пярэдняя стойка шасі, пры пасадцы машына атрымала шэраг пашкоджаньняў, экіпаж не пацярпеў.

Другі інцыдэнт адбыўся ў той жа дзень у Краснадарскім краі блізу Армавіру. У Як-130 гэтаксама аказаліся праблемы са стойкай шасі, яго давялося саджаць проста ў поле. Пацярпелых няма.

21 чэрвеня міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паведаміў, што плянуецца закупліваньне новых вучэбна-баявых самалётаў: «У нас закуплена восем самалётаў Як-130, яны выкарыстоўваюцца. Мы плянуем, напэўна, яшчэ чатыры закупіць», — заявіў кіраўнік ведамства.

Рэактыўны вучэбна-баявы самалёт Як-130 прымяняецца для выведкі, у якасьці лёгкага штурмавіка і здольны зьнішчаць асобныя наземныя аб’екты ці малахуткасныя паветраныя цэлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG