Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь закупіла 12 расейскіх зьнішчальнікаў СУ-30 СМ за 600 мільёнаў даляраў


Расейскі зьнішчальнік СУ-30 МК, ілюстрацыйнае фота

Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў пракамэнтаваў інфармацыю пра куплю Беларусьсю расейскіх самалётаў.

Учора зьявілася інфармацыя, што Беларусь падпісала з Расеяй кантракт на куплю 12 зьнішчальнікаў СУ-30 СМ на агульную суму 600 мільёнаў даляраў.

На пытаньне, калі авіятэхніка паступіць у Беларусь, Андрэй Раўкоў адказаў, што ў дакумэнце ёсьць такі радок — «з пачаткам фінансаваньня». А калі яно будзе, пакуль невядома.

Што тычыцца далейшага набыцьця зброі ў Расеі, патлумачыў, што існуе дзяржаўная праграма ўзбраеньня, але гэта сакрэтны дакумэнт і пра дэталі яго ён гаварыць ня мае права.

Паводле яго, Беларусь мае восем вучэбных самалётаў Як-130 і плянуе набыць яшчэ чатыры.

Журналісты пацікавіліся ў міністра, як ён ставіцца да камэнтароў, што такія самалёты Беларусі не патрэбныя.

«Заходзіш у інтэрнэт і бачыш столькі сьмешнага — найперш таму, што камэнтуюць неспэцыялісты», — падсумаваў міністар абароны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG