Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усё перавярнулі, перайначылі». Алексіевіч патрабуе ад «Рэгнуму» апублікаваць гукавы запіс скандальнага інтэрвію


Сьвятлана Алексіевіч зьвярнулася да агенцтва «Рэгнум» з патрабаваньнем апублікаваць поўны аўдыёзапіс свайго інтэрвію Сяргею Гуркіну.

Супраўнік агенцтва прадставіўся пісьменьніцы журналістам выданьня «Деловой Петербург». Нобэлеўская ляўрэатка забараніла Гуркіну публікаваць інтэрвію, але нягледзячы на гэта гутарка выйшла на сайце агентцва.

«Усё перавярнулі, перайначылі. Напрыклад, як я магу апраўдваць забойцаў? Я магу толькі выказаць здагадку, якімі матывамі яны кіраваліся», — сказала пісьменьніца Радыё Свабода.

РС зьвярнулася да кіраўніка агенцтва Мадэста Колерава з пытаньнем: ці зьбіраецеся вы публікаваць аўдыёзапіс гутаркі Сяргея Гуркіна са Сьвятланай Алексіевіч?

— Не. А навошта. У нас не было ад яе прэтэнзіяў у фальсыфікацыі тэксту.

— Гаворка не пра фальсыфікацыю. Пра рэдактуру. Пра адкідваньне фраз, якія падаюцца аўтару лішнімі і іншае. А якія самому ўдзельніку размовы не падаюцца такімі.

— Калі пісьменьнік выступіць з просьбай апублікаваць запіс размовы, бо лічыць, што тэкст быў прэпараваны, мы гэты запіс апублікуем, — паабяцаў Мадэст Колераў.

Сьвятлана Алексіевіч папрасіла лічыць сайт РС пляцоўкай, зь якой яна публічна зьвяртаецца да агенцтва «Рэгнум»:

— Калі яго інтэрвію зьявілася ў друку, я прашу апублікаваць поўны аўдыёзапіс усёй гутаркі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG