Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Літвы не рэгіструе групу па сувязях зь Беларусьсю. «Чальцам дэмакратычнага парлямэнту гэта не да твару»


У Сэйме Літвы не рэгіструюць міжпарлямэнцкую групу па сувязях зь Беларусьсю.

Прадстаўнік партыі «Выбарчая акцыя палякаў Літвы — Саюз хрысьціянскіх семʼяў» Яраслаў Наркевіч абураны тым, што ў парлямэнце краіны не дазволілі зарэгістраваць міжпарлямэнцкую групу па сувязях зь Беларусьсю, паведамляе delfi.lt.

«Яшчэ ў лістападзе была заснаваная міжпарлямэнцкая група добрасуседзкіх сувязяў зь Беларусьсю. У групу запісаліся 18 дэпутатаў Сэйму, абраныя яе кіраўнікі. Аднак да гэтага часу групу ў Сэйме не рэгіструюць, хоць у адпаведнасьці са Статутам Сэйму гэта павінна было быць зроблена пасьля першага пасяджэньня, калі былі абраныя старшыня групы і яго намесьнікі», — заявіў у аўторак на пленарным пасяджэньні парлямэнта Наркевіч.

Сьпікер Сэйму Віктарас Пранцкэціс, у сваю чаргу, адказаў, што групу не рэгіструюць, паколькі гэта, маўляў, рэкамэндаваў парлямэнцкі Камітэт замежных спраў.

Сьпікер Сэйму Віктарас Пранцкэціс
Сьпікер Сэйму Віктарас Пранцкэціс

Кансэрватар Ляўрынас Кашчунас прапанаваў ініцыятарам сяброўства зь Беларусьсю далучыцца да ўжо дзеючай у Сэйме групы падтрымкі беларускай апазыцыі.

«У Беларусі няма свабодна абранага дэмакратычнага парлямэнта, таму ствараць групы сяброўства з фасаднымі інстытутамі аўтарытарнага рэжыму не да твару чальцам дэмакратычнага парлямэнта».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG