Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьняў Гурулёва з пасады старшыні вайскова-прамысловага камітэту


Сяргей Гурулёў і Міхаіл Мясьніковіч на выставе Milex-2014

64-гадовы Сяргей Гурулёў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту па пагадненьні бакоў.

Адпаведны ўказ кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў 20 чэрвеня, паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.

Гурулёў нарадзіўся ў Расеі, там атрымаў вышэйшую вайсковую адукацыю. У 2001–2009 гадах быў начальнікам генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі, першым намесьнікам міністра абароны Беларусі. Пасаду старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту займаў са сьнежня 2009 году.

У траўні Сяргей Гурулёў паведаміў, што Беларусь за апошнія пяць гадоў роўна ўдвая павялічыла экспарт прадукцыі вайсковага прызначэньня.

Паводле яго, у 2016 годзе пастаўкі ўзбраеньняў і абсталяваньня дасягнулі 1 мільярда даляраў.

XS
SM
MD
LG